Playing via Spotify Playing via YouTube
Skip to YouTube video

Loading player…

Scrobble from Spotify?

Connect your Spotify account to your Last.fm account and scrobble everything you listen to, from any Spotify app on any device or platform.

Connect to Spotify

Dismiss

Biography

Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленьне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальным назовам “МУТНАЕВОКА”.

Адразу ж пасьля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні дальнейшага супрацоўніцтва.

“Некаторы час творчасьць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, - пасля чаго - з мэтай павышэньня ўзроўня выкананьня, гурт разьвітаўся з бубначом”.

Пасьля адбываліся канцэрты ў менскіх клюбах ”Акварыўм”, ”Simple”, ”Step”. “Мутныя” гралі на адной пляцоўцы з “Пнеўманія”, ”Псыхоз” ,”Usplesk”, ”Iris7” і інш.

Музыку МУТНАЕВОКА большая колькасць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. “Кожная песьня адрозніваецца адна ад другой. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучаньня”, - кажа Аляксандар. Хлопцы, жартуючы, называюць свой стыль “мутным рокам”.

Склад гурта:
Аляксандар Ільін – бас
Антон Чарнышоў – бубны
Яўген Змушка – сьпеў, гітара

Edit this wiki

Don't want to see ads? Upgrade Now

Similar Artists

API Calls